Olga Abramchuk: Русское или наше?
Ася Паплаўская: Ну ясна што рускае. Няма чаго рабіць, здымаць чарговы «Шчыт ацечаства»…
Olga Abramchuk: ))))) Хорошо сказано.
Ася Паплаўская: Так яно і ёсць. І нічога не мяняецца.
Olga Abramchuk: Жаль, но да. И даже тенденций нет к изменению.
Ася Паплаўская: Менавіта што…
Самае частае пытанне, на якое даводзіцца адказваць апошнім часам, гучыць прыкладна так: «Ты працуеш у нашым кіно?» Я горка пасміхаюся і адказваю: «Ну канечне, НЕ!!!» Альбо: «Дзякуй Богу, не!»
І мне вельмі сумна, што даводзіцца шчыра адказваць менавіта такім чынам. Бо хочацца гаварыць «Так! У нашым (!) кіно!» – з непрыхаваным гонарам за айчыннае мастацтва.
А гонару няма. Ёсць сорам і балючая крыўда за нашыя «кіны», «літаратуры» і г.д. Была я на Беларусьфільме, калі забірала сцэнар буйнога рускага праекта, у якім і працую зараз. Што вам сказаць? Смяротная самота на Беларусьфільме, вайна-вайна-вайна паўсюдна (ня дзіва, што партызанфільм! Гэта на 200 адсоткаў так!) Усё тлумачыць сам будынак, дзе канае беларускае «кіно».


тебе ли этого не знать)